Жанчына нарадзіла першынца ў 61 год пасля разводу
Жанчына ажыццявіла сваю мару стаць маці, нарадзіўшы першае дзіця ва ўзросце 61 год. Памочніца медсястры Ана Марыя Пантэла Марэйра нарадзіла сына, піша Mirror.
Маці сказала журналістам, што была ў спісе чакання, каб усынавіць дзіця, калі яна рассталася са сваім мужам.
Яна вырашыла прайсці курс ЭКА самастойна.
«Цяжарнасць была спакойнай, у мяне былі праблемы толькі з хрыбетнікам, але я лячылася ў артапеда, займалася пілатэсам і фізіятэрапіяй. Пасля гэтага ўсё было спакойна», — сказала парадзіха.
Хлопчык Ян важыў 3,4 кілаграма і нарадзіўся з дапамогай кесарава сячэння.