БЕЛ Ł РУС

У аварыі пад Шчучынам загінула кіроўца — 39-гадовая цяжарная жанчына

2.11.2019 / 13:30

Nashaniva.com

Раніцай 2 лістапада ў Шчучынскім раёне адбылася смяротная аварыя, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Каля 9 гадзін раніцы на 3-м кіламетры аўтадарогі Жалудок — Кукіні аўтамабіль Аўдзі з'ехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва.

Удар прыйшоўся на бок кіроўцы. 39-гадовая цяжарная жанчына, якая была за стырном, памерла на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула