БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін амерыканскі мільярдэр захацеў стаць прэзідэнтам

8.11.2019 / 10:53

Nashaniva.com

Былы мэр Нью-Ёрка і мільярдэр Майкл Блумберг мае намер узяць удзел у выбарах прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе The New York Times.

Ён можа падаць заяўку для ўдзелу ў выбарах ужо на гэтым тыдні.

Дарадца Блумберга сказаў, што мільярдэр на працягу некалькіх тыдняў абдумваў гэтае рашэнне, аднак пакуль канчаткова яго не прыняў.

Блумберг накіраваў сваіх супрацоўнікаў у штат Алабама, дзе да 8 лістапада можна ўступіць у перадвыбарчую гонку. Там яны займаюцца зборам неабходных подпісаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула