БЕЛ Ł РУС

ДТЗ у Петрыкаўскім раёне: ратавальнікі дасталі дзяўчынку са скурочанага мікрааўтобуса

10.11.2019 / 12:56

Nashaniva.com

9 лістапада ноччу на трасе М-10 каля вёскі Хуснае Петрыкаўскага раёна адбылося ДТЗ, паведамляе МНС. У выніку аварыі 10-гадовая пасажырка апынулася заціснутай у скурочаным мікрааўтобусе.

Фота: МНС.

Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады «Вэбер» змаглі дастаць дзяўчынку. Выратаваная з пераломамі шпіталізаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула