БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Польшчы: Краіны ЕС, якія падтрымліваюць будаўніцтва «Паўночнага патока — 2», аплачваюць узбраенні для расійскага войска

11.11.2019 / 08:02

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выступіў са сцвярджэннем, што краіны Еўрасаюза, якія падтрымалі праект будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2», фактычна аплачваюць новыя ўзбраенні для расійскага войска. Інтэрв'ю з ім апублікавала ў нядзелю брытанская газета Financial Times.

«Як без хітрыкаў кажуць многія людзі, дзякуючы «Паўночнаму патоку — 2» на еўрапейскія грошы Расія закупляе новыя ўзбраенні, — сказаў Маравецкі. — Так што мяне вельмі расчароўвае той факт, што падобны праект атрымлівае прыкметную падтрымку з боку ключавых дзяржаў — сяброў ЕС».

«Мы цалкам падтрымліваем супрацоўніцтва з мірнай і дэмакратычнай Расеяй, аднак Расія — не мірная краіна і даволі агрэсіўная да ўсіх вакол яе, — адзначыў польскі прэм'ер. — Мне не здаецца, што салідарнасць сяброў Еўрасаюза павінна быць настолькі важная для еўрапейскіх лідараў, каб мы заплюшчвалі вочы на ​​асцярогі іншых партнёраў па ЕС з нагоды Расіі».

Расійскі газаправод «Паўночны паток — 2» праходзіць праз тэрытарыяльныя воды і выключныя эканамічныя тэрыторыі Фінляндыі, Швецыі, Даніі і Германіі. Яго меркаваная магутнасць — 55 млрд куб. м у год. Будаўніцтва першай ніткі газаправода плануецца завяршыць да канца 2019.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула