Эва Маралес уцёк у Мексіку
Эва Маралес, які падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі, паведаміў у панядзелак, што вылятае ў Мексіку, якая дала яму палітычны прытулак.
«Браты і сёстры, я вылятаю ў Мексіку. Дзякую за бескарыслівасць ураду гэтай брацкай краіны, якая дала прытулак, каб выратаваць нашы жыцці», - напісаў ён у Twitter.
Маралес адзначыў, што яму «балюча пакідаць краіну па палітычных прычынах». «Хутка я вярнуся з новымі сіламі і энергіяй», — дадаў ён.
Кіраўнік МЗС Мексікі Марсела Эбрард пацвердзіў, што Маралес знаходзіцца на борце самалёта. «Самалёт ВПС Мексікі з Эва Маралесам на борце ўжо ўзляцеў, — напісаў ён у Twitter. — Паводле міжнародных канвенцый, ён знаходзіцца пад абаронай Мексікі. Яго жыццё і здароўе па-за небяспекай».