БЕЛ Ł РУС

У Століне малады дэбашыр нахуліганіў на 1000 рублёў. А штраф заплаціла мама

12.11.2019 / 09:09

Nashaniva.com

bobr.by

У ноч на 10 лістапада быў пашкоджаны аўтамабіль «Мэрсэдэс», які стаяў на паркоўцы ля «Гранд-кафэ» ў Століне. У кафэ адпачываў малады чалавек і крыху перапіў. У выніку ён стаў штурхаць машыну нагамі і скруціў два люстэркі, піша Медыя-Палессе.

Прычыненую аўтамабілю шкоду ўладальнік ацаніў у 1.000 рублёў.

Міліцыя неўзабаве затрымала хулігана. Гэта быў жыхар суседняй Гомельскай вобласці.

Праверка яшчэ ідзе. Але прычыненая шкода ўжо кампенсавана. Грошы пацярпеламу пералічыла мама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула