Сустрэча Лукашэнкі і Ван дэр Бэлена праходзіць у Вене
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Бэлена праходзіць у Вене, перадае БЕЛТА.
Аўстрыйскі лідар прывітаў кіраўніка беларускай дзяржавы ў рэзідэнцыі Федэральнага прэзідэнта ва ўнутраным двары палаца Хофбург.
Перамовам лідараў краін папярэднічае цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты, выкананнем гімнаў дзвюх краін, а таксама прадстаўленне членаў афіцыйных дэлегацый і фатаграфаванне сумеснага поціску рук.
Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах.