БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра Беларусь: Мы абсалютна адкрытая краіна

12.11.2019 / 15:32

Nashaniva.com

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Вене, адказваючы на ​​пытанні журналістаў пасля перамоваў з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам, піша БелТА

«Мы абсалютна адкрытая краіна. Смею запэўніць, больш, чым вы. Грамадзяне парадку 90 дзяржаў маюць магчымасць без віз прыязджаць у аўтарытарную, як вы сказалі, Беларусь. Мы абсалютна адкрытыя для ўсіх», — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Ён параіў журналісту, які задаў пытанне і ні разу не быў у Беларусі, перш чым даваць ацэнкі, наведаць краіну і ацаніць сітуацыю на ўласныя вочы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула