БЕЛ Ł РУС

Мінск ужо паўгода без галоўнага архітэктара, бо ахвотных заняць пасаду няма

12.11.2019 / 18:17

Nashaniva.com

Пра тое, чаму ў Мінску ўжо паўгода няма галоўнага архітэктара, журналістам 12 лістапада распавёў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

— Пытанне вельмі актуальнае і, можна сказаць, балючае. Мы вядзем пошукі, разумеючы, што гэтую пасаду можа заняць чалавек з профільнай адукацыяй, які бачыць і разумее перспектывы развіцця сталіцы, а таксама які валодае досведам і функцыямі адміністратара, — падкрэсліў Фёдар Рымашэўскі.

Аднак, дадаў ён, вялікай колькасці годных кандыдатур, а таксама ахвотных стаць галоўным архітэктарам горада пакуль няма. Пошукі працягваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула