БЕЛ Ł РУС

Лідарка апазіцыі ў Сенаце Балівіі абвясціла сябе часовым прэзідэнтам

13.11.2019 / 8:48

Nashaniva.com

Другой віцэ-спікер Сената (верхняй палаты парламента) Балівіі Жанін Аньес стала в.а. прэзідэнта краіны, паведамляе Associated Press.

Лідэр апазіцыі ў Сенаце Жанін Аньес стала часовым прэзідэнтам пасля таго, як заняла вакантнае месца старшыні Сената. Канстытуцыйны суд краіны пацвердзіў яе прызначэнне.

У горадзе Ла-Пас, сталіцы краіны, пачаліся сутыкненні паміж прыхільнікамі Жанін Аньес і тымі, хто падтрымлівае былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула