БЕЛ Ł РУС

У Клічаўскім раёне мужчына пайшоў збіраць журавіны і заблудзіўся: яго знайшлі за паўгадзіны

13.11.2019 / 09:49

Nashaniva.com

12 лістапада ў 17:41 выратавальнікам паступіла паведамленне ад мужчыны, які заблудзіўся ў лесе ў раёне вёскі Загацце, піша 112.by

Раніцай ён пайшоў у лес збіраць журавіны і згубіўся. Сувязь падтрымлівалася па мабільным тэлефоне.

На пошукі разам з ратавальнікамі выехалі супрацоўнікі міліцыі. У 18:17 мужчына выйшаў з лесу на гук сігнальна-гучнай прылады аўтацыстэрны МНС. У медыцынскай дапамогі ён не меў патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула