БЕЛ Ł РУС

Магілёўцу падалося, што яго зачапіла машына — і ён разбіў лабавое шкло

13.11.2019 / 10:13

Nashaniva.com

36-гадовы жыхар Магілёва разбіў лабавое шкло чужога аўтамабіля, прыпаркаванага на вуліцы Народнага Апалчэння. Яму падалося, што машына, якая праязджала міма, яго зачапіла, піша mogilevnews.by

— Дачакаўшыся, пакуль кіроўца прыпаркуецца, ён падышоў да чужога аўто і некалькі разоў ударыў па шкле, разбіўшы яго. За хуліганскую выхадку мужчына адкажа ў адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула