БЕЛ Ł РУС

19-гадовы хлопец забыўся ў электрычцы гітару, а яе скралі

13.11.2019 / 12:40

Nashaniva.com

Да праваахоўнікаў звярнуўся 19-гадовы малады чалавек, які паведаміў, што, едучы дадому, у вагоне цягніка Мінск — Асіповічы забыўся музычны інструмент, паведамляе сталічная міліцыя.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што пасля таго, як хлопец выйшаў на адной з чыгуначных станцый, на пакінутую без нагляду бас-гітару звярнуў увагу 26-гадовы пасажыр. Дачакаўшыся свайго прыпынку, малады чалавек выкраў чужую маёмасць.

Міліцыянеры затрымалі яго з доказамі віны: зламыснік меў намер прадаць музычны інструмент у сябе ў горадзе. Сума шкоды склала 860 рублёў.

Вядома, што раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся і на момант здзяйснення злачынства працаваў слесарам-сантэхнікам на адным з прадпрыемстваў Пухавіцкага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула