БЕЛ Ł РУС

У Канадзе Tesla без кіроўцы ехала па сустрэчнай паласе ВІДЭА

13.11.2019 / 21:22

Nashaniva.com

У Канадзе на відэа знялі аўтамабіль Tesla без кіроўцы, які рухаўся на стаянцы гандлёвага цэнтра ў Рычмандзе (правінцыя Брытанская Калумбія), у тым ліку па сустрэчнай паласе, паведамляе CBC.

Аўтамабіль, імаверна, быў актываваны з дапамогай Smart Summon. Такая функцыя мабільнай праграмы дазваляе ўладальніку Tesla запускаць транспартны сродак аўтаномна да свайго месцазнаходжання ў радыусе 60 метраў.

Праблема ў тым, што не існуе ніякіх законаў, якія б рэгулявалі або абмяжоўвалі такія сітуацыі.

Яшчэ больш заблытала сітуацыю заява міністэрства транспарту і інфраструктуры правінцыі, у якой гаворыцца, што транспартныя сродкі без кіроўцы забароненыя на дарогах, нягледзячы на рост колькасці аўтамабіляў Tesla, здольных працаваць у аўтаномным рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула