БЕЛ Ł РУС

Зась: Расія прапаноўвала Беларусі размясціць базу ВПС у адказ на дапамогу ў куплі знішчальнікаў

13.11.2019 / 23:19

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась заявіў, што Расія прапаноўвала на тэрыторыі краіны размясціць базу ВПС у абмен на дапамогу ў набыцці знішчальнікаў Су-30 СМ. Паводле яго слоў, Беларусь у гэтым пытанні вырашыла «абапірацца на ўласныя магчымасці», паведамляе СТБ.

Зась распавёў, што Беларусь спрабавала дамовіцца з Расіяй аб дапамозе ў пастаўцы баявых знішчальнікаў Су-30 СМ.

«Узамен атрымалі прапанову аб размяшчэнні на нашай тэрыторыі вайскова-паветранай базы РФ. Але, пагадзіцеся, гэта не адно і тое ж: размяшчэнне на нашай зямлі вайскова-паветранай базы не вырашае праблему развіцця нашай уласнай баявой авіяцыі», — сказаў Зась.

Паводле слоў дзяржсакратара Рады бяспекі, непасрэдны ўдзел у вырашэнні гэтага пытання ўзяў Аляксандр Лукашэнка. «Без яго непасрэднага ўдзелу, падтрымкі, мы б зараз гэтую задачу не вырашылі», — сказаў Зась.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула