БЕЛ Ł РУС

У Мазыры мужчыну, які, пагражаючы пісталетам, выкраў дзве бутэлькі піва, далі 8 гадоў турмы

14.11.2019 / 18:32

У Мазыры вынеслі прысуд мясцоваму жыхару, які ўлетку, пагражаючы пісталетам, адабраў у работнікаў крамы дзве бутэлькі піва, піша Tut.by.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы ліпеня. Кампанія з трох чалавек падышла да крамы з боку, дзе разгружаецца тавар. Адзін з мужчын, пагражаючы грузчыкам пнеўматычным пісталетам, узяў дзве бутэлькі піва.

Неўзабаве мужчыну затрымалі — распіваў скрадзенае піва з сябрамі. Рабаўніком аказаўся 30-гадовы раней судзімы за крадзяжы і злоснае хуліганства мясцовы жыхар.

13 лістапада суд Мазырскага раёна прыгаварыў мужчыну да васьмі гадоў папраўчай калоніі строгага рэжыму і штрафу 50 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула