БЕЛ Ł РУС

Расію не абуем у валёнкі

25.02.2009 / 16:31

Nashaniva.com

Адзіная ў Беларусі фабрыка валёнак часткова кансервуе вытворчасць на паўгода ў сувязі з вымушаным спыненнем экспарту.

Адзіная ў Беларусі фабрыка валёнак часткова кансервуе вытворчасць на паўгода ў сувязі з вымушаным спыненнем экспарту.

Фота Андрэя Лянкевіча.

Каля 80% прадукцыі Смілавіцкай фабрыкі валёнак у мінулым годзе адпраўлялася ў Расію, паведамляе «Інтэрфакс-Захад». Цяпер, у сувязі з вымушаным спыненнем экспарту, адзіная ў Беларусі фабрыка валёнак часткова кансервуе вытворчасць да восені.

Штомесячна Смілавіцкая фабрыка выпускае да 15 тысяч пар валёнак, у якіх ходзяць у Расіі, Літве, Латвіі, Эстоніі ды Ўкраіне. Акрамя таго, штогод тут вырабляюць да 1,5 тысяч параў валёнак з элементамі дэкору і ПЭТ-падэшвай.

На смілавіцкай фабрыцы, якая дзейнічае ўжо каля 80 гадоў, сёння працуе 130 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула