БЕЛ Ł РУС

Расія, Літва і Нарвегія абмяняліся шпіёнамі. Арыштаваўшы расійскіх агентаў, літоўцы здолелі вызваліць яшчэ і нарвега

15.11.2019 / 17:30

Nashaniva.com

15 лістапада Расія, Нарвегія і Літва правялі абмен асобамі, асуджанымі за шпіянаж, перадае літоўскае тэлебачанне.

Абмен адбыўся на расійска-літоўскай мяжы. У рамках аперацыі двое расейцаў, асуджаных за шпіянаж у Літве, былі перададзеныя Расіі. Расейскія ўлады перадалі двух літоўцаў і аднаго грамадзяніна Нарвегіі.

Кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс паведаміў, што абмен адбыўся ў пятніцу апоўдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула