БЕЛ Ł РУС

Пінгвіны-геі ў Нідэрландах скралі яйка ў гетэрасэксуальных суседзяў, каб стаць бацькамі

15.11.2019 / 20:52

Nashaniva.com

Гомасэксуальная пара пінгвінаў з заапарка ў Нідэрландах скрала яйка ў гетэрасэксуальных суседзяў — яны хацелі стаць бацькамі, піша Newsweek.

Пара самцоў даглядае яйка і па чарзе трымае яго ў цяпле.

Назіральнікі заапарка адзначылі, што крадзеж яйка пара пінгвінаў ажыццявіла ў той момант, калі іх суседзі адышлі, каб адкласці новае яйка.

Ці вылупіцца з яйка птушанё — невядома. Супрацоўнікі заапарка не ўпэўненыя, што яйка аплодненае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула