БЕЛ Ł РУС

У Брэсце да беларускамоўных надпісаў на прыпынках дададуць яшчэ і правільную лацінку

16.11.2019 / 22:41

Nashaniva.com

Надпісы на прыпынках грамадскага транспарту ў Брэсце пераробяць. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Андрэя Філановіча, апублікаваным у тэлеграм-канале «Беларусізацыя».

Цяпер на новых прыпынках пішацца беларускамоўны кірылічны варыянт (напрыклад, Праспект Машэрава), а таксама надпіс лацінскімі літарамі, зроблены чамусьці з расійскамоўнай транскрыпцыі (Prospekt Masherova).

Пасля калектыўнага звароту чыноўнікі паабяцалі перарабіць лацінскі надпіс на правільны, утвораны ад напісання на беларускай мове. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула