У Беларусі пачаўся асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах. Ёсць адна інтрыга
Фота Надзеі Бужан.
На 110 месцаў прэтэндуе 513 кандыдатаў.
Выбарчыя ўчасткі адкрыты з 8.00 да 20.00.
Разам з тым датэрмінова, паводле ЦВК, прагаласавалі 35,77% выбаршчыкаў.
На мінулых выбарах у парламент былі прызначаныя дзве прадстаўніцы ад грамадзянскай супольнасці. Гэтым разам Ганну Канапацкую і Алену Анісім да выбараў не дапусцілі. Застаецца няясным, ці некага з апазіцыі прапусцяць у парламент гэтым разам.