БЕЛ Ł РУС

Расія вяртае Украіне караблі, затрыманыя ў Керчанскім праліве

17.11.2019 / 17:30

Nashaniva.com

Украінскія катэры «Бердзянск», «Нікапаль» і буксір «Яны Капу», затрыманыя расійскімі памежнікамі ў лістападзе 2018 года ў Керчанскім праліве, пакінулі месца стаянкі ў порце Керчы і накіроўваюцца на радзіму. Пра гэта РІА Навіны паведаміла крыніца ў сілавых структурах Крыма.

Кадры перамяшчэння караблёў апублікавала выданне «Керчь.ФМ». У Пагранічным упраўленні ФСБ адзначылі, што перадача караблёў завершыцца 18 лістапада.

Крыніца ТАСС у праваахоўных органаў заявіла, што следчыя ФСБ вырашылі выключыць караблі з ліку рэчыўных доказаў па крымінальнай справе затрыманых украінскіх маракоў.

Самі маракі былі перададзеныя Расіяй Украіне ў рамках абмену зняволенымі 7 верасня. У ім бралі ўдзел па 35 чалавек з кожнага боку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула