БЕЛ Ł РУС

Шчыт «Алеся» завяршыў праходку другога тунэля ад станцыі «Вакзальная» да «Кавальскай Слабады»

18.11.2019 / 13:22

Nashaniva.com

Шчыт «Алеся» завяршыў праходку правага перагоннага тунэля ад будучай станцыі метро «Вакзальная» да станцыі «Кавальская Слабада». Збойка тунэля адбылася сёння ў раёне вул. Варанянскага, перадае БелТА.

Праходка першага перагоннага тунэля ад «Вакзальнай» да «Кавальскай Слабады» была завершана ў красавіку. Раней было пабудавана яшчэ два перагонныя тунэлі да станцыі «Юбілейная плошча». Працягваецца збудаванне станцыйных комплексаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула