БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі аўтамабіль «грамадзяніна БССР» з дзіўным нумарам. Яго аштрафуюць ФОТА

18.11.2019 / 17:33

Nashaniva.com

17 лістапада ДАІ на вуліцы Свярдлова спыніла аўтамабіль «Крайслер» з рэгістрацыйным знакам нявызначанага ўзору, паведамляе міліцыя.

Надпіс BYS выкарыстоўваюць у самапальных дакументах так званыя «грамадзяне БССР». На нумар наклеена нешта падобнае да герба СССР і эмблема «жывых чалавекаў» — людзей, якія не прызнаюць незалежную Беларусь і лічаць сябе грамадзянамі БССР.

Супрацоўнікі ДАІ адправілі аўтамабіль на штрафстаянку.

Кіроўца — 45-гадовы ўраджэнец Мінска. Ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці больш за 60 разоў за стварэнне аварыйнай сітуацыі, праезд скрыжавання на чырвонае святло, няпропуск пешахода і іншыя парушэнні.

Цяпер на яго склалі пратакол за кiраванне са схаваным, падробленым або iншым чынам змененым рэгiстрацыйным знакам. Ён атрымае штраф ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула