БЕЛ Ł РУС

Ад прадзедаў спакон вякоў

26.02.2009 / 17:03

Nashaniva.com

Ад Пагоні XVII ст. да філіжанкі Х ст. Фотарэпартаж з Музею археалогіі Акадэміі навук на блогу на tut.by Глеба Лабадзенкі.

Ад Пагоні XVII ст. да філіжанкі Х ст. Фотарэпартаж з Музэю археалёгіі Акадэміі навук на блогу на tut.by Глеба Лабадзенкі.

Выгуляў сябе ў музэй археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Штораз, калі я бачу штуковіны, якім тысяча, дзьве ці нават тры тысячы год, у мяне загараюцца вочы і цяплеюць рукі. А калі мне яшчэ даюць што з гэтага патрымаць у руках, шчасьцю майму няма мяжы.

Гэтым разам спраўдзілася мара ідыёта — я нарэшце ўбачыў пячатку пачатку XII стагодзьдзя, дзе з аднаго боку выяўлены першы менскі князь Глеб, а зь іншага — ягоны бацька Усяслаў Чарадзей. Ммм!..

Іншая доза пазітыву — філіжанка для кавы (ну, ці што яны там пілі) Х стагодзьдзя. Арабская. Глазураваная. Прррыгожая!

І яшчэ шмат‑шмат штуковін!.. Далей — невялікая справаздача пра паход у музэй.

Пагоня XVII ст. з замку ў Дуброўне.

Галава дзіка, у якой нашыя з вамі продкі прабілі дзірку,
каб зьесьці мазгі (ціпа далікатэс такі быў). Смачна есьці!

А на гэтым збаночку нейкі дзядзька-беларус тры тысячы год таму надрапаў выяву качкі.

Гэтаму збану столькі ж.

Фібула са свастыкамі. Куды глядзяць пільныя ветэраны вайны?!

Хаткі.

І яшчэ хаткі.

Ключы, знойдзеныя на Менскім замчышчы ў пачатку 1980-х, у часе будаўніцтва мэтро «Няміга».

Кручкі адтуль жа. уяўляеце, якая рыбка вадзілася ў Сьвіслачы?!

Кафля з Заслаўскага замку.

Парцалянавы сэрвіз, знойдзены ў валах Нясьвіскага замку.

Арол з кафлі зь печы не памятаю адкуль, ці з Глуску ці са Шклова.

А гэта ўвогуле алес. Гузік XVII стагодзьдзя (яму 400 год!)
з выявай вусатага дзядзькі-беларуса ў саламяным брылі.

Шчакастая цёцька (ці дзядзька?..) з кафлі.

А тут — цэлая карыкатурная сцэнка.

І на заканчэньне — зноўку «Пагоня» з Лошыцкага замку (так-так, які быў на месцы сёньняшняй сядзібы).
Даруйце, калі недзе нешта паблытаў. так глядзеў, рот разявіўшы, што мог нешта й праслухаць.

labadzenka.blog.tut.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула