БЕЛ Ł РУС

Умераны вецер і слабы галалёд чакаюцца 25 лістапада

24.11.2019 / 16:21

Nashaniva.com

На тэрыторыі Беларусі 25 лістапада захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

На тэрыторыі краіны пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па крайнім паўднёвым захадзе краіны магчымы кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Чакаецца слабы галалёд.

Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе -3 … -10 °С, па ўсходзе месцамі да -13 °С, у заходніх раёнах -2 … + 1 °С. Днём слупок тэрмометра пакажа ад -4 °С да +3 °С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула