БЕЛ Ł РУС

Беларускі банк уключылі ў 113 найлепшых у свеце па абмене валюты

26.11.2019 / 16:51

Nashaniva.com

БПС-Сбербанк увайшоў у спіс найлепшых банкаў свету ў сферы валютна-абменных аперацый. Пераможцаў прэміі аўтарытэтнага часопіса Global Finance абвясцілі ў Нью-Ёрку. Найлепшыя банкі выбіралі па выніках аналізу фінансавых рынкаў у 113 краінах.

Беларускі банк перамог у намінацыі «Найлепшы правайдар паслуг валютна-абменных аперацый у Беларусі». Амерыканскае выданне зрабіла свой выбар на аснове шасці ключавых фактараў: аб'ём транзакцый, рынкавая доля, глабальнае пакрыццё, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтныя цэны і інавацыі. Вялікую ролю таксама адыгралі поспехі банка ў павышэнні эфектыўнасці, зніжэнні рызыкаў і аптымізацыі выдаткаў. Пры гэтым улічвалася меркаванне аналітыкаў, кіраўнікоў кампаній і спецыялістаў.

«Банк пацвердзіў свае высокія пазіцыі на рынку валютна-абменных аперацый і міжнародных транзакцый. Гэта тычыцца як павышэння якасцi i хуткасці абслугоўвання, так і пашырэння геаграфіі і магчымасцяў. У прыватнасці, нядаўна мы адкрылі доступ да аперацый у 10 эксклюзіўных для краіны валютах, у тым ліку ў харвацкіх кунах, сербскіх дынарах, турэцкіх лірах і сінгапурскіх далярах. Наша краіна з'яўляецца ўдзельнікам сусветных эканамічных працэсаў, і ад банка чакаюць высокага ўзроўню валютнага абслугоўвання і мінімізацыі рызык», — падкрэсліў старшыня праўлення БПС-Сбербанка Ігар Мяркулаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула