БЕЛ Ł РУС

Нядаўна ва Украіну ўпершыню паставілі амерыканскі звадкаваны газ

26.11.2019 / 21:49

Nashaniva.com

Нядаўна Украіна ўпершыню імпартавала амерыканскі звадкаваны прыродны газ. Пра гэта кіраўнік украінскага Нафтагаза Андрэй Кобалеў паведаміў у Facebook.

Ён адзначыў, што Украіна ўжо чатыры гады не імпартуе газ з Расіі. Пяць гадоў таму пачаліся пастаўкі газу з краін ЕС.

«У 2013 годзе наша залежнасць ад Расіі па газе перавышала 90%, сёння пра яе толькі ўспамінаюць. Летась газ ва Украіну імпартавалі 65 кампаній, а Нафтагаз купляў яго ў 18 еўрапейскіх пастаўшчыкоў (доля ні аднаго з іх не перавышала 30%). Нядаўна ва Украіну ўпершыню паставілі амерыканскі звадкаваны газ. Рынкавыя механізмы зрабілі тое, чаго палітыкі не маглі зрабіць дзесяцігоддзямі — пазбавілі Украіну газавай і палітычнай залежнасці ад Расіі», — напісаў Кобалеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула