На Партызанскім праспекце кіроўцу мікрааўтобуса стала дрэнна за рулём. Ён памёр
Раніцай 27 лістапада на Партызанскім праспекце кіроўцу мікрааўтобуса стала дрэнна за рулём, ён памёр, піша Tut.by.
Паводле інфармацыі відавочцаў, у раёне прыпынку «Кінатэатр «Ракета» кіроўца выйшаў з мікрааўтобуса і паваліўся проста на дарогу. Мужчыну спрабавалі рэанімаваць медыкі, але беспаспяхова.