БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ліды знайшоў тры чужыя банкаўскія карты і пачаў іх па чарзе ўстаўляць у банкамат

27.11.2019 / 11:29

Nashaniva.com

У міліцыю Ліды звярнулася мясцовая жыхарка, якая згубіла кашалёк, у ім былі грошы і тры карты банкаў. Прычым да ўсіх картак былі запіскі з пін-кодамі, паведамляе міліцыя.

Збіраючыся ўвечары ў краму, кашалёк жанчына не знайшла. Разам з мужам яна шукала яго ў супермаркеце, які наведвала напярэдадні, аднак пошукі былі беспаспяховыя.

Жанчына скарысталася інтэрнэт-банкінгам і выявіла, што ўсе карты устаўляліся ў банкамат, пра што і паведаміла ў міліцыю.

Справай заняліся аператыўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. У выніку атрымалася знайсці жыхара Ліды, які і знайшоў кашалёк.

Прыйшоўшы дадому, ён знайшоў у ім тры крэдыткі і лёг спаць. Назаўтра мужчына вырашыў не выпускаць свой шанец разбагацець. Наяўныя патраціў, а з карт паспрабаваў зняць грошы. Паколькі баланс быў нулявым, нажыцца яму не ўдалося.

І нават на карце растэрміноўкі функцыя зняцця наяўнасці была адменена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула