БЕЛ Ł РУС

Меркель: ЕС не зможа сябе абараніць без НАТА

27.11.2019 / 12:48

Nashaniva.com

Wikimedia Commons

ЕС не ў стане гарантаваць уласную бяспеку без НАТА, у інтарэсах Нямеччыны — захаванне альянсу. Пра гэта заявіла ў сераду канцлер ФРГ Ангела Меркель, выступаючы ў Бундэстагу, піша ТАСС.

«Захаванне НАТА — у нашых спрадвечных інтарэсах», - сказала яна. «Еўропа ў цяперашні час не можа ў адзіночку сябе абараніць», — канстатавала Меркель. У сувязі з гэтым, на яе думку, правільна, што ўлады Германіі працуюць на карысць альянсу і бяруць на сябе ў рамках НАТА больш адказнасці.

Канцлер падкрэсліла, што Берлін павінен паклапаціцца аб захаванні адзінства альянсу. «Так, Турцыя — складаны партнёр, але яе трэба ўтрымаць у НАТА ужо толькі па геастратэгічных прычынах», — сказала Меркель.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула