Каля Камароўкі адкрыюць калядны кірмаш, ён будзе працаваць усю навагоднюю ноч
У снежні ў Мінску адкрыецца калядны кірмаш каля Камароўскага рынку. Арганізатары абяцаюць, што ён будзе працаваць усю навагоднюю ноч, піша Tut.by.
TWODAY
Калядны кірмаш «Мяцеліца» будзе працаваць з 21 снежня па 1 студзеня, у тым ліку усю навагоднюю ноч.
Драўляныя домікі для пунктаў грамадскага харчавання і продажу сувеніраў пачнуць ставіць перад Камароўскім рынкам 19 снежня.
Праектам займаецца крэатыўнае агенцтва Twoday ў калабарацыі са SmartBox і пры падтрымцы адміністрацыі Савецкага раёна, кірмаш ўзгоднены з горадам.
— Гэта 24 домікі з алеяй з лямпачак, фотазонай, месцамі для адпачынку. Там можна купіць ежу, глінтвейн, сувеніры. У пешаходнай зоне ў цэнтры Мінска будзе атмасфера як ва ўсіх любімых гарадах, куды беларусы едуць на Каляды — у Варшаве, Празе, Львове, — распавядае кіраўнік партнёр крэатыўнага агенцтва Twoday Яўгена Арлова.
На кірмашы запланаваны і навагоднія мерапрыемствы, дэгустацыі.