У Віцебску з'явілася графіці «Камунальнікі зафарбоўваюць партрэт рэпера Snoop Dogg» ФОТА
У Віцебску на праспекце Чарняхоўскага, 6/4 з'явілася новае графіці — «Камунальнікі зафарбоўваюць партрэт рэпера Snoop Dogg». Аўтар працы — Глеб Каштанаў, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
Ідэю графіці мастаку падкінулі самі камунальныя службы. У 2013 годзе на гэтым месцы каманда Hood Graff намалявала партрэт рэпера Snoop Dogg, які праіснаваў да нядаўняга часу, пакуль яго не зафарбавалі.
Як распавёў «ННВ» Глеб Каштанаў, тыдзень ці паўтара таму, ён выпадкова зняў на відэа, як працу зафарбоўваюць і выкарыстаў гэты матэрыял для новай кампазіцыі.
На самай справе тэма гэтая актуальная: у гарадах часта зафарбоўваюць добрыя працы, як, напрыклад, у Маскве, — распавёў мастак.
У 2013 годзе, калі ў Віцебску з'явіўся мурал з партрэтам Snoop Dogg-а, той размясціў у сваім інстаграме пост з тэкстам «Snoop loves Belarus».