БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — прэзідэнту Кыргызстана: Нават у дробязях гатовыя падтрымліваць

28.11.2019 / 8:35

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў сёння ў Бішкеку на сустрэчы з прэзідэнтам Кыргызстана Саоронбаем Жээнбекавым, піша БелТА.

«Нават у дробязях мы гатовыя вас падтрымліваць. Можаце ў гэтым не сумнявацца. Калі нешта трэба, вы скажыце, калі мы можам, абавязкова гэта зробім», — заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка ўпэўнены, што краінам пад сілу ў разы павялічыць узаемны тавараабарот. «Мы ніколі не будзем для вас чужымі людзьмі там — на захадзе. Калі нешта трэба, мы заўсёды гатовыя падключыцца і пры ўсіх роўных умовах аддаць прыярытэт Кыргызстану. Мы аднаўляем тое, што было ў Савецкім Саюзе, — адносіны і тавараабмен, і ўжо аднавілі. Нам не трэба спыняцца. трэба ісці далей. Калі Кыргызстан будзе такімі тэмпамі рухацца, я ўпэўнены, што за пяцігодку вы забудзецеся аб вялікіх праблемах», — падкрэсліў ён.

У 2018 годзе тавараабарот дасягнуў $ 130,9 млн, экспарт склаў $ 120,3 млн, імпарт — $ 10,6 млн. Па выніках студзеня-верасня 2019 года тавараабарот склаў $ 85,7 млн

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула