БЕЛ Ł РУС

У Мар'інай Горцы рабочага забіла рулонамі з гідраізаляцыяй

28.11.2019 / 09:47

Nashaniva.com

27 лістапада на будаўнічым аб'екце «Плавальны басейн у Мар'інай Горцы» адбыўся няшчасны выпадак са смяротным вынікам, паведамляе 112.by.

Пры разгрузцы з аўтамабіля вежавым кранам «Патэйн МС-175» рулонаў з гідраізаляцыяй на паддонах адбылося разбурэнне упакоўкі. Падаючымі рулонамі смяротна траўмаваны 52-гадовы электраманцёр «БУ №20» ААТ «Мінскпрамбуд».

Адна з меркаваных прычын няшчаснага выпадку — парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі пацярпелым.

На момант надзвычайнага здарэння кран знаходзіўся ў тэхнічна спраўным стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула