БЕЛ Ł РУС

У Чэрвеньскім раёне на аўтадарогу высыпалася паўтары тоны сыроў ФОТА

28.11.2019 / 10:10

Nashaniva.com

Раніцай 26 лістапада на дарогу Мінск — Магілёў каля вёскі Натальеўск Чэрвеньскага раёна з «Газелі» высыпаўся груз - паўтары тоны сыроў, піша »Раённы веснік».

Грузавым аўтамабілем, які належыць расійскай кампаніі, кіраваў жыхар Барысава. Ён наехаў на раздзяляльную металічную агароджу, пасля чаго фургон разваліўся. З яго выпаў сыр, агульны кошт якога ацэньваецца прыкладна ў 5 тыс. долараў.

Як паведамілі выданню ў Чэрвеньскім РАУС, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення: алкатэстар паказаў 2,3 праміле

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула