БЕЛ Ł РУС

Нігерыец так хацеў вучыцца ў беларускай ВНУ, што прыехаў па падробленым пашпарце

28.11.2019 / 13:51

Nashaniva.com

У мінскім аэрапорце памежнікі затрымалі замежніка з падробленым пашпартам. Як высветлілася, ён рашыўся на незаконны ўчынак, каб паступіць у БДУІР, паведамляе Памежкамітэт.

Мужчына прыбыў са Стамбула ў беларускую сталіцу ўвечары 27 лістапада. Для афармлення замежнік падаў сенегальскі пашпарт, аднак супрацоўнікі звярнулі ўвагу на ўзрост прад'яўніка. У дакуменце пазначана, што яму 25 гадоў, а выглядаў падарожнік значна старэйшым. Спецыяльная праверка пацвердзіла, што пашпарт падроблены.

Падчас разбору затрыманы прызнаўся, што на самай справе ён 37-гадовы грамадзянін Нігерыі, а выкарыстоўваць падроблены дакумент вырашыў з-за боязі узроставых абмежаванняў для паступлення ў беларускую ВНУ.

Іншаземец аформлены парушальнікам мяжы і да высвятлення асобы змешчаны ў ІЧУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула