БЕЛ Ł РУС

Спявачка Мадонна адмяніла канцэрты з-за «невыносных боляў»

29.11.2019 / 08:29

Nashaniva.com

Амерыканская поп-зорка Мадонна адмовілася ад канцэртаў у рамках гастрольнага тура, спаслаўшыся на стан здароўя, піша bbc.com.

61-гадовая спявачка павінна была выступіць у Бостане з трыма канцэртамі ад 30 лістапада да 2 снежня ў межах свайго турнэ Madame X.

Пра сваё рашэнне спявачка абвясціла ў «Инстаграме».

«Прашу прабачэння за гэты нечаканы паварот падзей, — напісала яна. — Выступленні прыносяць мне столькі радасці, іх адмена — гэта пакаранне для мяне, але боль, які я цяпер адчуваю, невыносны, і мне трэба адпачыць і прытрымлівацца парадаў лекара, каб адужаць і працягнуць выступы».

Мадонна не паказала, які менавіта боль яе турбуе, аднак раней яна паведаміла фанатам ў Сан-Францыска, што пакутуе ад парванай звязкі і боляў у калене.

Мадонна неахвотна адмяняе свае выступы. За 37 гадоў сваёй кар'еры яна адмовілася выступіць усяго на некалькіх канцэртах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула