БЕЛ Ł РУС

Беларускаму байцу «Азова» адарвала частку нагі

29.11.2019 / 12:25

Nashaniva.com

Полк «Азоў». Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома «Нашай Ніве», аднаму з беларускіх байцоў палка «Азоў» яшчэ ўвесну адарвала частку нагі — па калена. 

Гэта адбылося ад разрыву міны на Данбасе.

Каленны сустаў захаваўся, цяпер дабраахвотнік ходзіць з пратэзам. 

Імя не называецца ў сувязі з тым, што ён не хоча, каб аб здарэнні стала вядома ягоным сваякам.

Ва ўкраінскім батальёне (пазней — палку) «Азоў» ад пачатку вайны на Данбасе стала служыць больш за дзясятак беларусаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула