БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце прыцягнулі да адказнасці 90 таксістаў

29.11.2019 / 12:02

Nashaniva.com

Больш за 90 чалавек прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці пасля праверак таксістаў ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

«У выніку праверак таксістаў, якія працуюць паблізу аэрапорта, у гэтым годзе выяўлена больш за 200 парушэнняў», — распавялі ў прэс-службе.

Парушальнікі не выконвалі перыядычнасць праходжання дзяржтэхагляду, не заключалі абавязковы дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі. Сярод распаўсюджаных парушэнняў — адсутнасць шыльды з інфармацыяй пра тарыфы, візітнай карткі з фатаграфіяй і звесткамі аб кіроўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула