БЕЛ Ł РУС

27-гадовая маладзечанка паехала ў Мінск на працу і знікла. Яе шукаюць валанцёры і міліцыя

29.11.2019 / 13:11

Nashaniva.com

27-гадовая Святлана Ігараўна Кароткая паехала на працу ў Мінск 21 лістапада. Ад 23 лістапада перастала выходзіць на сувязь. Жанчыну шукае атрад «Анёл» і маладзечанская міліцыя.

Прыкметы: рост 164 сантыметры, карыя вочы, доўгія валасы, цёмна-русыя на канцах; худая.

Асобыя прыкметы: невялікі шнар над левым вокам.

Была апранутая: сінія джынсы, чырвоны світэр з белым узорам, скураная карычневая куртка на футры.

Калі вам нешта вядома, паведаміце па тэлефонах, пазначаных на здымку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула