БЕЛ Ł РУС

Пасол: Латвія зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва Беларусі і ЕС

29.11.2019 / 13:16

Nashaniva.com

pixabay.com

Латвія вельмі зацікаўлена, каб супрацоўніцтва Беларусі і ЕС развівалася, заявіў журналістам пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс пасля сустрэчы ў Віцебскім аблвыканкаме, піша БелТА

Па словах дыпламата, адна з галоўных падзей паміж краінамі, якая чакаецца ў 2020 годзе, — гэта візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію.

«Гэта будзе важнай падзеяй не толькі ў двухбаковых адносінах дзяржаў, але і для Еўрапейскага саюза ў цэлым. Латвія вельмі зацікаўлена, каб супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС развівалася. Таксама мы ў чаканні падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж вашай краінай і Еўразвязам і пагаднення аб рэадмісіі. На падпісанне гэтых дакументаў мы ўскладаем вялікія надзеі», - адзначыў Эйнарс Семаніс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула