БЕЛ Ł РУС

Выратавальнікі ў Мінску дапамаглі аднагадоваму хлопчыку дастаць палец са шчыпцоў, з якімі дала пагуляць мама

29.11.2019 / 14:16

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння ў доме на праспекце Пушкіна ў Мінску паведамляе 112.by 

На нумар «101» патэлефанавала занепакоеная мама і паведаміла, што яе сын засунуў пальчык у кухонныя шчыпцы.

Па прыбыцці выратавальнікаў высветлілася, што мама дала хлопчыку пагуляцца з кухоннай прыладай.

Першапачаткова маладая жанчына сама спрабавала дастаць пальчык сына са шчыпцоў, але дзіця плакала, і тады спалоханая мама патэлефанавала ў МНС. Марудзіць у такіх выпадках нельга: заціснуты палец пачынаў сінець.

Ратавальнікі змаглі супакоіць дзіця і акуратна з дапамогай падручных сродкаў дасталі «з металічнага палону» пальчык хлопчыка.

У медыцынскай дапамозе дзіця не мела патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула