БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску «Хёндай» знёс прыпынак грамадскага транспарту

29.11.2019 / 16:46

У тэлеграм-канале «Дарогі Бабруйска» адзін з карыстальнікаў выклаў фатаграфіі сур'ёзнай аварыі, у якой аўтамабіль «Хёндай» урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту.

Як паведамляецца ў подпісы да фота, аварыя адбылася на Георгіеўскім праспекце ў напрамку Мінскай трасы ўчора, каля 23 гадзіны. Незадоўга да гэтага карыстальнікі пачалі паведамляць пра тое, што на дарозе «бярэцца галалёд».

Аўтамабіль і прыпынак атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Пра стан кіроўцы «Хёндай» інфармацыі пакуль што няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула