БЕЛ Ł РУС

На Дашкевіча вылілі вядро кефіру

2.03.2009 / 20:53

ЗП

Гэта адбылося калі моладзевы лідэр праходзіў на праспекце Незалежнасці побач з помнікам Фелікса Дзяржынскага.

На лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча невядомы сёння выліў вядро кефіру. Гэта адбылося калі моладзевы лідэр праходзіў на праспекце Незалежнасці побач з помнікам Фелікса Дзяржынскага.

Выліўшы змесціва, мужчына выкінуў вядро і кінуўся наўцёкі. Вадкасць заліла таксама хлопца па імені Юльян, які ішоў разам з Дашкевічам, і жанчыну на вуліцы. Яны выклікалі міліцыю.

Праваабаронцы не выключаюць, што правакацыі на вуліцах - гэта новы спосаб ціску з боку лукашэнкаўскіх спецслужбаў на іншадумцаў, супраць якіх метады запалохвання не спрацоўваюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула