БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра беларуска-сербскія адносіны: Мы ніколі не ставілі адзін аднаму ўмоў

3.12.2019 / 13:47

Nashaniva.com

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам у пашыраным складзе, піша БелТА.

«Асаблівасць нашых адносін, што мы ніколі не ставілі адзін перад адным папярэдніх умоў. Мы сябры, мы проста родныя людзі. І гэта найвялікшая і сумленная аснова нашага супрацоўніцтва», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Сербія і Беларусь не гіганцкія дзяржавы і не маюць велізарных рэсурсаў, якія маюць глабальныя гульцы, напрыклад Расія ці Злучаныя Штаты Амерыкі. Абедзве краіны зарабляюць даброты сваiм потам, а часам і крывёю, падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула