БЕЛ Ł РУС

Паскардзіся Зянону Ломацю

3.03.2009 / 10:07

Старшыня КДК правядзе прамую лінiю ў сталiцы.

«Прамую лiнiю» з жыхарамi Мiнска 4 сакавiка з дзесяцi гадзiн ранiцы да паловы на першую дня правядзе старшыня Камiтэта дзяржкантролю Беларусi Зянон Ломаць.

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс‑службе КДК, па тэлефоне 218‑01‑99 мiнчане могуць задаць пытанне кiраўнiку галоўнай кантрольнай установы краiны, а таксама выказацца наконт працы адказных асобаў дзяржорганаў улады i арганiзацый, прадпрыемстваў розных форм уласнасцi. У Камiтэце адзначылi, што Зянон Ломаць заклiкае жыхароў сталiцы да адкрытага i раўнапраўнага дыялогу, i чакае не толькi паведамленняў аб парушэннях заканадаўства, але таксама i канструктыўных прапаноў, што накiраваныя на пошук дадатковых рэзерваў i магчымасцяў для сацыяльна‑эканамiчнага развiцця дзяржавы.

Мiж iншым, пiсьмовыя звароты, адрасаваныя старшынi КДК Зянону Ломацю, можна да 4 сакавiка пакiнуць у спецыяльнай паштовай скрынi, якая пастаўлена ў Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэце па адрасе: праспект Незалежнасцi, 8.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула