БЕЛ Ł РУС

Папяровыя пратаколы ў судах заменяць на аўдыё- і відэазапіс

4.12.2019 / 11:00

Nashaniva.com

Дэпутаты ў першым чытанні прынялі змены ў закон, па якім пратаколы судовых пасяджэнняў будуць замененыя на аўдыё- і відэазапіс, піша Tut.by.

— Асноўнай крыніцай інфармацыі аб ходзе судовага разбору павінен стаць аўдыё- і відэазапіс, — растлумачыў сутнасць змяненняў у закон намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

На паперы падчас пасяджэння будзе складацца толькі кароткі пратакол.

Магчымасць вядзення тэкставага пратакола будзе захавана толькі пры немагчымасці весці аўдыё- і відэазапіс, напрыклад, у тым выпадку, калі абсталяванне ў зале суда выйшла з ладу.

Дэпутат Андрэй Юніцын пацікавіўся, ці змогуць суды забяспечыць тэхнічную магчымасць вядзення аўдыё- і відэазапісу да моманту ўступлення закона ў сілу.

- Ва ўсіх судах ужо ёсць тэхнічная магчымасць хаця б аўдыёфіксацыі, — запэўніў Валерый Калінковіч.

Акрамя таго, залы судоў будуць абсталёўвацца апаратурай на працягу 2020 года.

— Да моманту ўступлення закона ў дзеянне ўся сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі будзе да гэтага гатова, — сказаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда.

Калінковіч распавёў, што сам на працягу сямі гадоў складаў папяровыя пратаколы судовых пасяджэнняў.

— Я ведаю, што гэта такое ў рэальным жыцці. Мы чакаем новага падыходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула