БЕЛ Ł РУС

Жыхар Пецярбурга паставіў у лесе слупы і пераканаў мігрантаў, што вядзе іх праз мяжу

4.12.2019 / 14:23

Nashaniva.com

Расійскія памежнікі затрымалі ў Выбаргскім раёне Санкт-Пецярбурга грамадзяніна адной з краін СНД, які спрабаваў пераканаць чацвярых выхадцаў з Паўднёвай Азіі, што вядзе іх праз мяжу Расіі і ЕС, пазначаную бутафорскімі пагранічнымі слупамі, піша tvrain.ru

Мужчыны дамовіліся, што ён перавядзе іх праз мяжу Расіі з Фінляндыяй. За свае паслугі правадыр папрасіў больш за дзесяць тысяч еўра.

На самай справе весці мігрантаў праз мяжу мужчына не збіраўся, ён паставіў самаробныя памежныя слупы ў лесе і павёў мігрантаў да гэтага месца.

28 лістапада іх усіх затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула